Двое забітых і 12 параненых – інфармацыя ад украінскага войска



Украінскае войска 22 лютага паведаміла, што ў выніку абстрэлаў, здзейсненых прарасейскімі сепаратыстамі на ўсходзе Украіны, на працягу апошніх сутак загінулі два ўкраінскія жаўнеры, а 12 – параненыя.

Агенцтва Рэйтэр падкрэслівае, што гэта найвялікшая колькасць ахвяр на Данбасе з пачатку года. Таксама ўкраінскі бок паведаміў, што за апошнія суткі зафіксавана 84 выпадкі абстрэлаў з боку сепаратыстаў, мэтай якіх было каля сарака заселеных тэрыторый уздоўж лініі фронту. Была выкарыстана пры гэтым цяжкая артылерыя.