На выходных з невядомых прычынаў сілавікі затрымалі работнікаў «Гродна Азоту», якія страйкуюць.
Андрэй Пагерыла і Уладзімір Жураўкоў цяпер знаходзяцца ў ІЧУ Гародні, інфармуе тэлеграм-канал страйкаму.
Яшчэ адзін страйкамавец Сяргей Шэлест, па якога дадому прыйшлі невядомыя ў масках (пэўна, сілавікі) змог схавацца ад пераследу і пакінуў тэрыторыю Беларусі.
Усе мужчыны працавалі ў адным з асноўных цэхаў заводу — Аміяк-3 і далучыліся да страйку з патрабаваннямі адстаўкі Лукашэнкі і прызначэння новых прэзідэнцкіх выбараў.
Раней двое з іх — Шэлест і Пагерыла — вывесілі нацыянальны сцяг на тэлевізійнай вышцы ў Гародні, за што адседзелі адміністрацыйныя арышты.