Двух супрацоўнікаў крамы Symbal.by арыштавалі на 20 дзён



Мікіту Броўку і Ксенію Міклашэўскую асудзілі за дробнае хуліганства і непадпарадкаванне — агулам на 20 дзён арышту. Пра гэта паведаміў у «Фэйсбуку» дырэктар крамы Symbal.by Павел Белавус.

Таксама на ўсіх чатырох затрыманых супрацоўнікаў склалі пратаколы за «пікетаванне шляхам размяшчэння прадукцыі з сімволікай на прылаўку крамы».

4 лютага чакаюцца суды над яшчэ двума супрацоўнікамі Symbal.by — Вольгай Ігнатовіч і Анастасіяй Трафімчык. Усіх іх затрымалі ў суботу, 30 студзеня, пасля праверкі ў краме.

Беларускае Радыё Рацыя