Дыхальная гімнастыка для хворых каронавірусам – тлумачыць медык
У людзей, якія перанеслі кавідную пнеўманію напрацягу трох месяцаў ёсць пагроза развіцця паўторнай пнеўманіі ці іншых паталогій дыхальных шляхоў, – засцерагаюць медыкі. Паводле адмыслоўцаў эфектыўнай прафілактыкай непажаданых наступстваў з’яўляецца дыхальная гімнастыка – некалькі разоў на дзень намагацца як мага болей набраць паветра ў лёгкія.
Асабліва ў зоне рызыкі знаходзяцца людзі знямоглыя, якія знаходзяцца ў ляжачым становішчы, – гаворыць лекарка Надзея Язімчук:
„Доўга знаходзячыся ў гарызантальным стане адбываюцца застойныя працэсы ў лёгкіх, і адбываецца развіццё застойнай пнеўманіі. Для прафілактыкі застойнае пнеўманіі блізкія людзі павінны абавязкова займацца з цяжкахворымі сваякамі. Калі гэта вельмі слабы пацыент пасля перанесенага інсульту, цяжкіх сардэчна-сасудзістых захворванняў – няхай два-тры практыкаванні, але тым не менш для яго гэта будзе добрая дапамога для прафілактыкі застойных працэсаў у лёгкіх„
Суразмоўца дадае, што на сённяшні дзень кожны другі пацыент з COVID-19 мае пнеўманію, розніца толькі ў паражэнні дыхальнага органа.
Беларускае Радыё Рацыя