Дыктоўка ў Гародні. 21 лютага. Цэнтр гарадcкога жыцця
У дзень Роднай мовы – 21-га лютага сябры Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны, правядуць для грамадства традыцыйную дыктоўку.
Сёлетняя 13-ая гарадзенская дыктоўка будзе напісана паводле тэксту аповесці Аляксея Карпюка – „Данута”. Менавіта сёлета, гарадзенскаму пісьменніку спаўняецца сто гадоў. На абласной Радзе ТБМ быў вызначаны тэкст і ўжо падрыхтаваны адмысловыя аркушы, для напісання дыктоўкі.
Прачытае дыктоўку для гарадзенцаў музыка Алесь Дзянісаў. Таксама падчас праграмы дыктоўкі выступяць гурт „NZ” і сам Алесь Дзянісаў. Дыктоўка будзе праведзена 21-га лютага, у пятніцу, а 18-30 у „Цэнтры гарадcкога жыцця” па адрасе вуліца Кірава дом 3. Уваход вольны.
Беларускае Радыё Рацыя