Дыктоўкай стаў знакаміты верш Гальяша Леўчыка



Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл 21 лютага пісалі дыктоўку па вядомым вершы “Хто адрокся сваіх” беларускага паэта-земляка Гальяша Леўчыка (1880-1944). Хрэстаматыйны верш быў апублікаваны ў зборніку Гальяша Леўчыка “Чыжык беларускі” (Вільня, 1912). Але ён вельмі актуальны і сёння.

Вось некалькі строф з верша:

Хто адрокся сваіх, Хто стыдацца нас стаў І прыліп да чужых, — Каб ён свету не знаў! Мову родную хто Пазабыў, асмяяў, Загубіў за нішто, — Каб ён свету не знаў!..

Дыктоўку чытаў слонімскі грамадскі актывіст Уладзімір Ліцьвін. Спадар Уладзімір павіншаваў усіх з Днём роднай мовы і пажадаў, каб такі дзень у нашым жыцці быў заўсёды.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара