Дырэктар гомельскай „Сняжынкі” падтрымаў страйк



Дырэктар закрытага акцыянернага таварыства “Сняжынка” Віталь Міхарэў падтрымаў агульнанацыянальны страйк. Кіраўнік прадпрыемства напісаў заяву пра бестэрміновы адпачынак за свой рахунак.

Віталь Міхарэў гаворыць, што яго абурыў гвалт, які адбываецца на вуліцах беларускіх гарадоў:

– Абурае тое, што ў краіне адбываецца: бяспраўе, гвалт і хлусня. Акрамя таго парушаюцца канстытуцыйныя правы, Канстытуцыя ігнаруецца. Ад гэтых, якія сёння пры ўладзе, чакаць можна ўсяго, чаго заўгодна: бо забіваюць людзей, расстрэльваюць, гранаты кідаюць, забіраюць дзяцей, усё што, што заўгодна могуць зрабіць улады.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Закрытае акцыянернае таварыства “Сняжынка” аказвае паслугі насельніцтву па хімічнай чыстцы, мыццю бялізны і іншых побытавых паслуг. Само прадпрыемства працуе ў звычайным рэжыме.

Беларускае Радыё Рацыя