Дырэктар музея з Ваўкавыска знойдзены мёртвым
29-гадовы Канстанцін Шышмакоў, дырэктар Ваўкавыскага ваенна-гістарычнага музея ім Баграціёна, знойдзены мёртвым. Яго цела ратавальнікі знайшлі ў Нёмане.
Шышмакоў быў адным з двух членаў камісіі на ўчастку ў Ваўкавыску, які адмовіўся падпісаць пратакол на выбарах.
Наступны тыдзень ён быў у адпачынку, а 15 жніўня выйшаў на працу. У канцы таго ж дня ён пазваніў жонцы, каб сказаць: больш працаваць тут не хачу і не магу. І знік.
Фота: tut.by
