Дырэктар завода ў Ляхавічах затрыманая за спробу атрымання хабару



Упраўленнем Следчага камітэта па Берасцейскай вобласці расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да 55-гадовай жанчыны, дырэктара аднаго з прадпрыемстваў у Ляхавічах. Яна падазраецца ў замаху на атрыманне хабару пры пасрэдніцтве яе 26-гадовага сына, паведамляе Следчы камітэт Беларусі.

Акрамя таго, у якасці падазраваных прыцягнутыя тры мінчаніны, якія дзейнічалі ў інтарэсах шэрагу камерцыйных структур. Іх дзеянні кваліфікаваныя як замах на дачу хабару і замах на пасрэдніцтва ў хабарніцтве.

Да кіраўніка прадпрыемства і яе сына прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Праводзіцца комплекс следчых дзеянняў, накіраваных на высвятленне ўсіх акалічнасцяў здзяйснення злачынстваў.

belapan.by