Дыскусія на тэму “Радыяцыя – нябачны забойца” адбудзецца ў Берасці



“Радыяцыя – нябачны забойца” – на лекцыю і дыскусію пад такою назваю запрашаюць у Берасці прадстаўнікі моладзевай платформы ABF (“Актыўным быць файна”). У праграме будуць разгледжаныя такія пытанні як ядзерныя рэактары ў свеце і ў Беларусі, уплыў радыяцыі на арганізм чалавека, анкалогія і прамянёвая тэрапія.

Адная з арганізатараў сустрэчы Паліна Літвінчук распавяла, чым можа зацікавіць такое мерапрыемства:

– Семінар будзе вельмі цікавы, бо будзе яго весці чалfвек, які зараз працуе ў анкалагічным цэнтры. Ён лекуе хворых, ён разлічвае дозы радыяцыі, каб забіць пухліну, але не забіць чалавека. Ён таксама ўдзельнічаў у ліквідацыі аб’екта 82, які быў каля Берасцейскай крэпасці. Таксама можа шмат што распавесці пра дзеянні ўлады на гэты конт.

Сустрэча пачнецца 30 жніўня ў 15 гадзін па адрасе вуліца Вароўскага, дом 25. На мерапрыемства ўваход вольны.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце