Дыялогу з мясцовымі ўладамі не атрымалася
Бярозаўскія ўлады чарговы раз адмовілі мясцовым праваабаронцам у пашырэнні месцаў для масавых мерапрыемстваў. Яны лічаць, што падымаць такое пытанне і мяняць рашэнне адносна колькасці месцаў немэтазгодна.
На ўсе астатнія пытанні праваабаронцы таксама атрымалі адмову, гаворыць адзін з падпісантаў заявы сябра Праваабарончага цэнтра “Вясна” Сяржук Русецкі:
– Мы прапаноўвалі адмяніць патрабаванне аплаты за ахову грамадскага парадку, медыцынскага абслугоўвання і прыборкі тэрыторыі пры правядзенні масавых мерапрыемстваў. Паколькі мы з’яўляемся грамадзянамі краіны і гэта наша права згодна з Канстытуцыяй. І дзяржава мусіць забяспечыць нам гэта права. А не патрабаваць за гэта яшчэ і аплату.
Паводле Сержука Русецкага, просьба агучваць на сайце райвыканкама пададзеныя заяўкі на масавыя мерапрыемствы, каб спыніць спекуляцыі ўладаў у гэтым пытанні, таксама не атрымала падтрымкі. Адмоўны адказ уладаў будзе абскарджаны ў вышэйшых інстанцыях.
Беларускае Радыё Рацыя