Дзе адпачываюць беларусы?



001098_00000674240Лета – пара адпачынкаў. Сёлета жыхары Бярозаўшчыны для адпачынку выбіраюць пераважна Балгарыю і Турцыю замест мінулагодняга папулярнага Крыма. Але пуцёўкі стараюцца купляць танней, кажа Святлана Зайцава – спецыяліст па продажы турыстычнай кампаніі “Сезон адпачынку” ў Бярозе:

У гэтым годзе маем даволі багаты выбар краінаў, але большасць выбірае Турцыю і Балгарыю. Паводле коштаў, гэта атрымліваецца найбольш танны від адпачынку. Усё ж большасць нашых турыстаў, выбіраючы пуцёўку, звяртае ўвагу на яе цану, а не на пражыванне. І асноўная мэта – гэта адпачыць, а не забіваць сабе галаву ўмовамі пражывання ў гатэлі.

На вуліцах горада тых, хто паехаў бы на мора на адпачынак, сустрэць не ўдалося:

Дзяцей у Турцыю адправім.

– Паедзем на вёску да маці.

– У вёсцы Маліч адпачываць буду. Больш нідзе. На мора не ездзім.

– Дома, у агародзе. Мы беларусы, не на моры жывём, на жаль.

– Гэтым летам адпачываю на цудоўнай рэчцы Ясельдзе.

– Я ўжо адпачывала – скончыўся адпачынак. Была на лецішчы, за горадам. Увогуле, у пэўным узросце ўжо на адпачынак шкада жыцця. Калі не прызвычаіўся так жыць, то і не жывеш.

У беларускіх санаторыях і іншых зонах адпачынку нашы грамадзяне не адпачываюць. Месцы разбіраюць у асноўным расейцы, якіх у беларускіх месцах адпачынку рады прыняць. Бо пуцёўкі для іх каштуюць даражэй.

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза

Фота belta.by