Дзе і як пройдзе чацвёрты з’езд Руху салідарнасці “Разам”?
Напрыканцы верасня адбудзецца IV з’езд Руху салідарнасці “Разам”. Пра тое, дзе і як мусіць прайсці з’езд, гаворыць сустаршыня Руху Вячаслаў Сіўчык:
– Чацверты з’езд. Дата з’езду прынятая – гэта 20-22 верасня. Вельмі важныя былі гэтыя сходы, бо трэба было хаця б паглядзець на людзей, як яны да гэтага ставяцца, бо самы галоўны на сёння наш супраціўнік – гэта не спецслужбы, не Крэмль, не Лубянка нават, а вельмі вялікая інэрцыя. 24 гады Лукашэнка пра ўладзе. Адчуванне нават у людзей, цалкам адданых Беларусі, што, па-першае – нічога немагчыма зрабіць, па-другое – усё роўна хтосьці кагосьці выкарыстоўвае.
Напярэдадні з’езду праходзяць сходы раённых аддзяленняў арганізацыі. Абмяркоўваюць бягучыя праблемы, вылучаюць дэлегатаў. Неўзабаве адбудзецца пасяджэнне Сойму Руху.
Максім Каўняровіч, Беларуске Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара