Дзе можна здаць аналізы на каронавірус у Берасці і вобласці?
У Берасці ў дзесяці ўстановах аховы здароўя можна здаць аналізы на каронавірус.
Поўны спіс на сваім сайце размясціў абласны Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі а таксама паведамляюць СМІ вобласці. “У вобласці, як і па ўсёй краіне пад асаблівай увагай знаходзяцца грамадзяне, якія вяртаюцца з-за мяжы”, – адзначае эпідэміёлаг Таццяна Кім:
– Вядзецца актыўны маніторынг за тымі, хто вяртаецца з-за мяжы, як з турыстычных паездак, так і з дзелавых паездак, за станам іх здароўя. Хворы можа знаходзіцца ў інкубацыйным перыядзе, калі ў яго няма яшчэ яўных прызнакаў хваробы. Трэба пазбягаць месцаў, дзе шмат людзей, адавязкова перыядычна мыць рукі, бо вірус можа перадавацца кантактна-бытавым шляхам.
Паводле апошняй інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі зарэгістравана 36 пацыентаў са станоўчым тэстам на наяўнасць каронавіруса.
Беларускае Радыё Рацыя