Дзе прымае гарадзенцаў дэпутат?



Гарадзенскія актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі вырашылі праверыць, дзе і як прымаюць жыхароў гораду мясцовыя дэпутаты. Кожны трэці чацьвер месяца гараджанаў мусіць прымаць дэпутат мясцовага савета Сяргей Івароўскі.

daniltcyk2

Аднак яго на месцы не аказалася, – кажа актывіст АГП Віктар Данільчык, што прыйшоў да яго з пытаннямі:

– Калі я прыйшоў на прыём, то не застаў яго, а супрацоўнікі ЖЭСу сказалі, што нават не ведаюць, што такі чалавек ёсць і сюды прыходзіць. У кабінеце Савета ветэранаў, дзе ён мусіў праводзіць прыём, ніякай інфармацыі пра гэта не было, але на сайце гарвыканкама гэтая інфармацыя ёсць. Старшыня Савета ветэранаў таксама сказаў, што ён не ведае такога чалавека, і той не прыходзіў да яго з просьбай прадаставіць памяшканне.

Віктар Данільчык на мінулых парламецкіх выбарах быў кандыдатам ад АГП па Кастрычніцкай выбарчай акрузе №50 і зараз у перыяд “палітычнай цішыні” ў горадзе ён вырашыў самастойна праверыць працу дэпутатаў рознага роўня.

daniltcyk3

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня