Дзе сёлета адпачываюць берасцейцы?



Бюджэтны летні адпачынак сёлета абралі берасцейцы. Яны абіралі такія кірункі, як Турцыя, Епіпет, Грузія, Албанія і Адэса. Гэта звязана з простым вырашэннем візавых пытанняў і адносна невысокімі коштамі.

Дырэктар турыстычнай кампаніі Ваш адпачынак Святлана Майсюк-Дранько падкрэсліла, што грамадзяне ў сувязі са зніжэннем узроўню жыцця шукалі больш танныя варыянты:

Больш актыўна бралі Турцыю, Балгарыю. Вельмі актыўна рэзервавалі Турцыю з вылетам з Львова, такім чынам паляцела адпачываць шмат турыстаў. Егіпет крыху менш рэзервавалі, бо лета і так гарачае. І канешне хіт гэтага сезону – Затока, Коблева, Чарнаморск, рэгіён Адэса. Даходы насельніцтва ўпалі, таму большая маса турыстаў выязджала менавіта ў гэтым кірунку.

У мінулых гадах берасцейцы больш актыўна наведвалі еўрапейскія краіны, едзілі ў расейскія санаторыі і на курорты. Сёлета такі адпачынак стаў недаступным з прычыны высокіх цэн.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце