Дзе ў Берасці можна дыягнаставаць COVID-19?



Дыягнаставанне на COVID-19 у Берасці можна прайсці ў лабараторыі скурна-венералагічнага дыспансэра.

Бактэрыалагічная лабараторыя знаходзіцца ў гэтай установе ад 18 красавіка:

– Агулам праведзена 137 пробаў. Чатыры тэсты на Ковід-19 былі станоўчымі. Дадзеныя агучыў галоўны лекар установы аховы здароўя Міхаіл Ленеў. Гэта своеасаблівая дапамога абласному занальнаму Цэнтру гігіены і эпідэміялогіі, які ўжо амаль тыдзень не публікуе новыя дадзеныя ў разрэзе вобласці па каронавіруснай інфекцыі.

У працы лабараторыі задзейнічана два дзясяткі чалавек. Матэрыялы для даследаванняў бяруцца з установаў аховы здароўя Берасця ды Берасцейскага раёна, а таксама з абласной лякарні. Максімальна лекары могуць браць да трох соцен пробаў за дваццаць чатыры гадзіны.

Таксама паведамляецца статыстыка, згодна якой за ўвесь перыяд эпідэміі было выканана амаль чатыры тысячы тэстаў на Ковід-19.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце