Дзе ў Менску атрымаць вакцыну ад грыпа?
Паводле Міністэрства аховы здароўя, вакцынацыя ад грыпу ўплывае на зніжэнне эпідэмічнай сітуацыі на фоне каронавірусу.
Сёлета плануецца прышчапіць да 4 млн жыхароў Беларусі. Сітуацыю з вакцынацыяй менчукоў ацаніла адна з урачоў сталічнай паліклінікі:
– Вакцынацыя робіцца задарма для наведвальніка з групы рызыкі: пажылым людзям, тым хто мае экстра-генітальную паталогію, цяжарным жанчынам ды іншым. На платнай аснове таксама магчымая вакцынацыя вакцынамі замежнай вытворчасці. Плыня жадаючых павялічваецца ў нашай паліклініцы ў прыватнасці. Па дадзеных устаноў аховы здароўя горада Менска, праведзена вакцынацыя ўжо каля 20% насельніцтва. Што канешне паспрыяў зніжэнню цяжкіх выпадкаў вострых рэспіраторных захворванняў.
У Беларусі да гэтага часу не распрацавана ўласная эфектыўная вакцына супраць грыпу. Для масавай вакцынацыі неабходныя сродкі набываюцца ў Расеі і краінах Еўрапейскага Звяза.
Беларускае Радыё Рацыя