Дзе ўзяць сродкі для пакрыцця штрафаў берасцейцаў?
Сродкі, што былі сабраныя на народную экспертызу, могуць быць выкарыстаныя для пакрыцця штрафаў. Але пры ўмове згоды тых, хто ахвяраваў грошы. Пра гэта распавёў адзін з лідараў пратэстаў супраць акумулятарнага завода Уладзімір Мароз.
Фінансы былі пералічаныя дзякуючы платформе Мола-Мола, частка з іх ужо пайшла на аплату экспертам, – распавёў грамадскі дзеяч:
– Не ведаю, хто канкрэтна будзе рашаць, зразумела, што платформа будзе. Хто захоча суму забраць, яна будзе вернутая, укладчыкам, скажам так. А там будзе рашаць грамадскасць, куды выдаткаваць гэтую суму.
Грамадская экалагічная экспертыза была прыпыненая па прычыне таго, што АйПауэр на яе прадставіў шэраг падробных дакументаў. Пасля аналізу сітуацыі экспертамі, былі накіраваныя скаргі ў адпаведныя органы.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце