Дзе жыць добра? (інфаграфіка)



Па дадзеных брытанскага Legatum Institute, восем краін постсавецкай прасторы палепшылі пазіцыі дабрабыту за 2015 год. Расея паднялася на 10 пазіцый, Азербайджан і Кыргызстан – на 8 пазіцый у рэйтынгу.

А вось дабрабыт жыхароў Беларусі і Украіны прыкметна пагоршыўся, калі верыць аўтарам рэйтынгу. Вось як размясціліся краіны постсавецкай прасторы ў новай яго версіі, апублікаванай 3 лістапада (інтэрактыўная мапа).

CTDF4Y8WoAAhAoi

Нарвегія знаходзіцца на першым месцы з 2009 года, у найноўшай версіі рэйтынгу другое месца атрымала Швейцарыя, на трэцім – Данія. За імі ідуць Новая Зеландыя, Швецыя, Канада, Аўстралія, Нідэрланды, Фінляндыя і Ірландыя. ЗША займаюць 11 пазіцыю, Кітай на 52 месцы.

З краін былога СССР вышэй за ўсё ў рэйтынгу знаходзяцца краіны Балтыі. Часцей за ўсё постсавецкія дзяржавы лідзіруюць па паказчыках сферы „адукацыя”, горш за ўсё справы ідуць з „эканомікай”, „кіраваннем” і „асабістай свабодай”.

Па дадзеных аўтараў рэйтынгу, з эканомікай лепш за ўсё справы ідуць у Сінгапуры, а з асабістай свабодай – у Канадзе. У Швецыі лепш за ўсё весці бізнес, а па частцы дзяржкіравання лідзіруе Швейцарыя. У Злучаных Штатах лепшая сістэма аховы здароўя, а ў сферы адукацыі лідзіруе Аўстралія. Бяспечней за ўсё – у Ганконгу, а ў Новай Зеландыі – лепшы „сацыяльны капітал”.

Расея сур’ёзна палепшыла свае пазіцыі за мінулы год (рэйтынг за бягучы год складаецца на аснове леташніх дадзеных), нягледзячы на сур’ёзнае пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў краіне. Прафесар Дэніэл Дрэзнер лічыць, што гэта звязана з тым, што аўтары рэйтынгу ўлічваюць як аб’ектыўныя (эканамічныя дадзеныя) так і суб’ектыўныя (па дадзеных апытанняў грамадзян, прадстаўленым Gallup) паказчыкі.

Для разліку агульнага паказчыка ў рэйтынгу выкарыстоўваецца 89 паказчыкаў, падзеленых на 8 асноўных сфер: эканоміка і магчымасці (ВУП, беспрацоўе, інфляцыя…), прадпрымальніцтва (кошт стварэння бізнесу, інтэрнэт-доступ, выдаткі на навуку…), кіраванне (стабільнасць урада, карупцыя, тып урада), адукацыя (колькасць вучняў на кожнага настаўніка, працэнт навучэнцаў…), ахова здароўя (дзіцячая смяротнасць, узровень імунізацыі, узровень выдаткаў на жыхара…), бяспека (палітычныя рэпрэсіі, колькасць крадзяжоў і нападаў…), асабістая свабода (задаволенасць магчымасцямі, талерантнасць да імігрантаў…) і сацыяльны капітал (трываласць шлюбаў, рэлігійнасць, узровень сацыяльнай узаемадапамогі).

Вынікі рэйтынгу не варта ўспрымаць як ісціну ў апошняй інстанцыі. У некаторых выпадках камбінацыя афіцыйных статыстычных дадзеных і вынікаў апытанняў не можа даць аб’ектыўнай карціны таго, што адбываецца. Напрыклад, Узбекістан, адна з самых рэпрэсіўных краінаў рэгіёна, дзе яшчэ захаваліся „выязныя візы”, па ўзроўні асабістай свабоды заняла 55 месца ў рэйтынгу, тады як Расея – 111-е.

Заўвагі

Заняўшая першае месца ў рэйтынгу Нарвегія і заняўшая апошняе месца ЦАР (Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка) дададзеныя для параўнання. Туркменістан не прадстаўлены ў рэйтынгу. Для кожнай з краін прыводзіцца змяненне пазіцыі ў параўнанні з 2014 годам (калі яно было). Для кожнай краіны пазначаны сферы, дзе дасягнуты найлепшыя і найгоршыя паказчыкі. Крыніца: The Legatum Prosperity 2015 (www.prosperity.com)

currenttime.tv