„Дзедзіч” адзначае 15-годдзе
На святкаванне 15-гадовага юбілею запрашае агенцтва рэгіянальнага развіцця „Дзедзіч” у Берасці. Імпрэза пад назваю „Усе тут” пройдзе 30 лістапада на офісе арганізацыі. У межах сустрэчы будуць падведзеныя вынікі кампаніі „Я быў тут”.
Гаворыць суарганізатар Алена Каховіч:
– Так атрымалася, што 30 лістапада адбудзецца выніковая сустрэча праекту “Я быў тут”, мэта якога з’яўляецца папулярызацыя менавіта берасцейцаў, альбо людзей, якія нешта зрабілі для нашага горада. І тут таксама падыходзіць дзень народзінаў “Дзедзіча”. Таму, канешне, мы б хацелі ў гэты дзень падвесці вынікі ўвогуле дзейнасці нашай і, канешне, мы прэзентуем тое, што робім зараз.
Пераможцы кампаніі „Я быў тут” атрымаюць узнагароды. Сустрэча заўтра вечарам на сядзібе арганізацыі.
Беларускае Радыё Рацыя