„Дзедзіч” адзначыць Новы год у беларускім стылі



Адсвяткаваць Новы год у беларускім стылі запрашаюць прадстаўнікі агенцтва рэгіянальнага развіцця „Дзедзіч” у Берасці. Сустрэча пройдзе ў вёсцы Залессе, Камянецкага раёна, дзе будуецца Дом Еўрапейскіх сустрэч.

У праграме: знаёмствы з новымі людзьмі, упрыгожванне ялінкі, гульні беларускай шляхты, танцы, распавёў адзін з арганізатараў сустрэчы Уладзімір Красько:

– Ідэя адсвяткаваць Новы год у беларускім стылі з’явілася з-за таго, што сябрамі арганізацыі была выказана думка пра тое, што зараз у Беларусі адбываецца мноства добра арганізаваных святаў, але вельмі мала святаў, якія арганізаваны ў беларускім стылі. З’явілася ідэя правесці адмысловае святкаванне Новага года менавіта ў беларускім стылі.

Дадатковую інфармацыю пра святкаванне Новага году ў беларускім стылі можна знайсці на сайце арганізацыі або праз сацыяльныя сеткі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце