„Дзедзіч” дапамагае „знайсці сваіх”



’’Знайдзі сваіх’’ – прыняць удзел у такім аматарскім клубе запрашаюць сябры агенцтва рэгіянальнага развіцця ’’Дзедзіч’’ у Берасці. Сустрэча ў гульнявой форме пройдзе 24 студзеня ў офісе арганізацыі. Цягам вечарыны ўсе жадаючыя змогуць паспрабаваць сябе ў беларускіх настольных гульнях, – распавяла адная з арганізатараў мерапрыемства Алена Каховіч:

– Гэтыя сустрэчы дапамагаюць чалавеку выйсці з зоны ўтульнасці і трохі далучыцца да беларускай культуры, беларускай мовы, трохі даведацца пра гісторыю Беларусі, у тым выпадку калі мы гуляем у паўстанцаў, і ўвогуле гэта такі час, калі можна добра яго пабавіць і пазнаёміцца з новымі людзьмі.

Аматарскі клуб створаны для згуртавання творчых людзей і для стварэння новых ідэй. ’’Знайдзі сваіх’’ – гэта сустрэча для пошуку новых сяброў і аднадумцаў.

Беларускае Радыё Рацыя