„Дзедзіч”: Наперадзе – новы фармат кампаніі „Наша мова”
Дзесяткі конкурсаў, віктарын, экскурсій, сустрэч з цікавымі людзьмі. Прадстаўнікі агенцтва рэгіянальнага развіцця „Дзедзіч” падвялі вынікі амаль гадавой працы ў межах кампаніі „Наша мова”. У гэтым сезоне яна падыйшла да завяршэння. Наперадзе – новы фармат кампаніі. Якім ён будзе менавіта – актывісты кампаніі пакуль не агалошваюць, – распавяла адная з галоўных каардынатараў ініцыятывы ’’Наша мова’’ Алена Каховіч:
– Самым галоўным вынікам нашай кампаніі “Наша мова” можна лічыць тое, што мы прыцягнулі новых людзей, асабліва шмат такой зусім юнай моладзі, якія ўдзельнічалі ў нашых конкурсах, малявалі паштоўкі, альбо рабілі іншыя дызайнерскія прадукты. І па выніку маем тое, чым можна далей карыстацца, напрыклад, мы зрабілі паштоўкі да дня горада, альба кніжкі дзіцячыя – і гэтым надалей можна карыстацца, хоць конкурсы скончыліся. Усё гэтае – беларускамоўнае, цікавае – засталося.
Актывістка кампаніі ’’Наша мова’’ Алена Каховіч адзначыла, што ў новым сезоне берасцейцаў будзе чакаць яшчэ больш тэстаў, сустрэч і друкаваных матэрыялаў па папулярызацыі беларускай мовы і культуры.
Беларускае Радыё Рацыя