“Дзедзіч” шукае валанцёраў



Валанцёраў для працы з моладдзю шукае берасцейскае агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”. Яны неабходны для працы ў сацыяльных сетках, арганізацыі мерапрыемстваў і акцый, а таксама для правядзення асобных кампаній. Прадстаўнік агенцтва Алена Каховіч падкрэсліла, што валанцёры змогуць уключыцца ў актыўную працу ўжо з першага верасня:

– Хутка ўжо заканчваецца лета. Да верасня засталося менш за месяц. Мы запрашаем далучыцца да нашай дзейнасці перадусім журналістаў, якія толькі пачынаюць працу ў гэтым кірунку, асобаў, якія могуць працаваць у сацыяльных сетках, з фотаапаратам.

Прадстаўнік арганізацыі звярнула ўвагу, што лепшыя валанцёры змогуць прайсці дадатковае навучанне па-за межамі краіны.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце