„Дзедзіч” запрашае да сябе ў госці



Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе 28 лістапада ў Берасці ў агенцтве рэгіянальнага развіцця ’’Дзедзіч’’. Да ўдзелу запрашаюцца берасцейцы і госці Берасцейшчыны, якія не абыякавыя да грамадскага і культурніцкага жыцця гораду, а таксама хацелі б далучыцца да ўстановы ў якасці валанцёраў. Адзначае арганізатар мерапрыемства Алена Каховіч:

– Апошнія часы мы ладзім шмат мерапрыемстваў, яны рознага кшталту, як культурныя, так і сацыяльныя. І шмат хто пасля гэтага распытвае нас: што мы за арганізацыя, што мы робім? І мы вырашылі ў другі раз зрабіць дзень адчыненых дзвярэй. Распавесці пра свае праекты, пра гісторыю арганізацыі: хто ўвогуле і што мы.

Мерапрыемства пачнецца а 15-ай гадзіне па адрасе вуліца Маякоўскага дом 46\1. А 18-ай гадзіне тут таксама у межах кампаніі ’’Ёсць размова’’ адбудзецца сустрэча з прадстаўнікамі музычнага гурта Rahis. Уваход вольны.

Беларускае Радыё Рацыя