„Дзедзіч” запрашае на бясплатныя экскурсіі ’’Я быў тут’’



Цыкл бясплатных экскурсій ’’Я быў тут’’ у межах кампаніі ’’Наша мова’’ пачалі прадстаўнікі агенцтва рэгіянальнага развіцця ’’Дзедзіч’’ у Берасці. У часе сустрэч можна даведацца цікавую краязнаўчую інфармацыю. Адна з ініцыятараў правядзення экскурсій Алена Каховіч адзначыла, што лектарамі выступяць спецыялісты з розных сфераў жыцця:

– Першая экскурсія была больш аглядальная, па гісторыі Берасця, агучваліся цікавыя факты, звязаныя з Сярэднявеччам і новым часам. А пасля мы будзем запрашаць розных краязнаўцаў, мовазнаўцаў, каб яны ўжо вялі такія больш спецыялізаваныя экскурсіі на тэму беларускай культуры ў Берасці, беларускай мовы і г.д.

Мэта экскурсій – распавесці шырокай аўдыторыі пра гісторыю развіцця беларускай мовы і літаратуры на Берасцейшчыне, аб малавядомых славутасцях і цікавых фактах з гісторыі горада.

Беларускае Радыё Рацыя