“Дзедзіч” запускае інфармацыйны праект “О, Болонья!”
Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” з Берасця спрабуе актывізаваць студэнтаў у вывучэнні Балонскага працэсу.
Дзеля гэтага яны запускаюць адмысловы інфармацыйны праект пад назвай “О, Болонья!”. Падрабязней кажа кіраўнік “Дзедзіч” Зміцер Шыманскі:
– Мы займаемся гэтай тэматыкай яшчэ з 2014 года, калі Беларусь першы раз спрабавала ўвайсці ў Балонскі працэс. І тады быў унікальны выпадак, калі Беларусі адмовілі. Гэта было ўпершыню, калі краіне адмаўлялася далучыцца да Балонскага пацэсу. Гэта было зроблена ў сувязі з тым, што ў Беларусі не выконваліся акадэмічныя правы і свабоды студэнтаў і саміх ВНУ.
З 2015 года Беларусь увайшла ў Балонскі працэс. Улады краіны абавязаліся выконваць патрабаванні і рэкамендацыі адмысловай “дарожнай мапы” для правядзення неабходных рэформаў у сістэме адукацыі. “На самой справе, за два гады мала што змянілася”, – лічыць каардытнатарка кампаніі “О, Болонья!” і студэнтка Ірына Батвіна:
– Мы будзем інфармаваць студэнтаў, расказваць ім пра „дарожную мапу”. Арганізацыя БАСС, якая займаецца студэнцкім лідарствам, сабрала статыстыку, згодна з якой 34% студэнтаў не ведаюць што такое „дарожная мапа” рэфармавання вышэйшага навучання.
Каб даведацца больш пра кампанію і Балонскі працэс, прадстаўнікі “Дзедзіча” раяць звяртацца ў іхны офіс на Маякоўскага 46 альбо праз сацсеткі.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце