„Дзедзіч” запусціў падкаст пра Берасце і берасцейцаў „Нету места”



У першым выпуску псіхолагі з Берасця, Марта і Галіна, распавядаюць, як жыць пры розных эмоцыях (трывога, страх, лютасць, апатыя, бяссілле, віна), як дапамагчы сабе, блізкім і сваім дзецям.

Па словах аўтараў падкаста „Нету места”, ён будзе прысвечаны пытанням гарадскога развіцця, удзелу жыхароў Берасця ў прыняцці рашэнняў, якія тычацца будучыні іх горада. Абяцаюць запрашаць вядомых у горадзе публічных асобаў, а таксама экспертаў з іншых гарадоў Беларусі.

– Першапачаткова мы думалі распавядаць менавіта пра гэтыя тэмы і ўздымаць лакальныя праблемы жыхароў нашага горада. Але пасля жнівеньскіх падзей ад першапачатковага плана давялося адысці, таму першыя выпускі будуць звязаныя з кантэкстам усяго, што адбываецца зараз, – распавёў адзін з аўтараў падкаста Дзмітрый Уснарскі.

Падкаст будзе выходзіць раз на тыдзень. Паслухаць яго можна ўжо на некалькіх пляцоўках. Напрыклад:

Яндекс.Музыка: https://music.yandex.by/album/12284148 УКантакце: https://vk.com/podcast-2296638_456239017 Spotify: https://open.spotify.com/show/1z88wm2aktDLQFVBFdinz1 Anchor: https://anchor.fm/9577 RadioPublic: https://radiopublic.com/-G1eR14 Breaker: https://www.breaker.audio/nietu-miesta PocketCasts: https://pca.st/63ais6t2

Вокладка падкаста зроблена берасцейскай мастачкай Ганнай Яцкевіч (https://www.instagram.com/annabell_art/).