Дзейнасць беларускай каталіцкай місіі ў Вялікабрытаніі



Беларуская каталіцкая місія ў Вялікабрытаніі паўстала яшчэ ў 1947 годзе, дзякуючы намаганням айца Чэслава Сіповіча. У той час на Брытанскіх выспах апынуліся блізу 10 тысяч беларусаў, пераважна жаўнераў Арміі Андэрса з сем’ямі. З таго часу місія працуе бесперапынна, і мае вялікія планы на будучыню – расказаў нашаму радыё грэка-каталіцкі святар у Лондане, айцец Сяргей Стасевіч:

– Справа адукацыі дзяцей толькі пачынаецца. У нашых планах арганізававаць рэгулярную катэхізацыю і навучанне дзяцей беларускай мове ў адмысловай школцы, якую мы зараз ствараем. Яшчэ ў планах пабудова беларускай царквы, якая будзе сапраўдным царкоўным будынкам, невялікім, але дастатковым для нашых патрэбаў, чаго нам заўсёды бракавала. Працягваюць дзейнасць бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны.

Сам айцец Сяргей Стасевіч далучыўся да Беларускай каталіцкай місіі ў Вялікабрытаніі на чале з айцом Аляксандрам Надсанам у 2006 годзе. Тады ён быў высвячаны на грэка-каталіцкага святара. Ураджэнец Івацэвічаў на Берасцейшчыне, ён скончыў філасофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Папскі ўніверсітэт святога Тамаша Аквінскага ў Рыме, а пазней і Хітруп-Каледж у Лондане.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота svabodaby.net