Дзень абдымкаў па-гарадзенску
Флэшмобам і масавымі катаннямі з вялізнай горкі ў Гародні адзначылі Сусветны дзень абдымкаў.
Імправізаванае свята адзначалася на пляцоўцы каля гандлёвага дома „OldCity”, дзе зроблена вялікая штучная горка для катання дзетак і дарослых. Цягам дня адбываліся розныя конкурсы і бясплатнае катанне на надзьмутых цюбах – адмысловых небяспечных санках.
Пра свята распавядае яго арганізатар Сяргей Іваноў:
– Гэтая акцыя праходзіць з нагоды Міжнароднага дня абдымашак. Наш горад Гародня заўсёды сваім крэатывам паказвае, што наша моладзь, нашы дзеці вельмі цікавяцца ўсімі святамі. І на горку прыйшло шмат людзей. Сярод іх шмат моладзі. Тут шмат усмешак і, вядома, абдымашак.
21 студзеня ва ўсiм свеце адзначаецца адно з самых незвычайных святаў – Міжнародны дзень абдымкаў (International Hug Day). Ён быў заснаваны ў ЗША ў 1986 годзе пад назвай Нацыянальнага дня абдымкаў (National Hugging Day), а затым імкліва распаўсюдзіўся па ўсім свеце. Згодна з традыцыяй свята, заключыць у сяброўскія абдымкі ў гэты дзень можна нават незнаёмага чалавека.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня