Дзень бясплатнай дыягностыкі цукровага дыябету ў Пінску
6 лістапада ў Пінску медыкі ладзяць бясплатную дыягностыку і кансультацыі па цукровым дыябеце. Хуткае тэставанне можа прайсці кожны жадаючы ў гарадской паліклініцы. “Паспяховасць змагання з гэтай хваробай перш за ўсё залежыць ад пацыента”, – кажа ўрач-эндакрынолаг Дзмітрый Грак:
– Пры выяўленні цукровага дыябету даюцца рэкамендацыі эндакрынолагам у плане харчавання, лекавай тэрапіі і фізічнай актыўнасці. Такім чынам, рэкамендацыі па харчаванні даюцца, прэпараты назначаюцца, кантроль таксама назначаецца. Таксама важна, каб пацыент і сам займаўся самакантролем.
Цукровы дыябет – актуальная праблема для краіны. За апошнія 20 гадоў колькасць хворых павялічылася ў тры разы. У Беларусі на дыябет пакутуе больш за 300 тысяч чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя, Пінск
Фота: M24.ru