Дзень людзей сталага ўзросту



Дзень людзей сталага ўзросту адзначаецца 1 кастрычніка ў Беларусі. У краіне ён святкуецца цягам амаль 20 гадоў. Дата была прызначана Генеральнай Асамблеяй ААН у 1991 годзе. Аднак не для ўсіх пенсіянераў гэты дзень – свята.

Апытаныя жыхары Берасця распавялі пра тое, з якімі праблемамі сутыкаюцца людзі сталага ўзросту ў Беларусі:

– Напрыклад, ільготы ўсім чарнобыльцам паздымалі. Лекі ў нас дарагія. Каб хоць нейкія зніжкі былі для пенсіянераў…

– У нас цяпер толькі махлярства квітнее. Так урэзалі пенсіі…

– Я лічу, што грамадства ў нас не вельмі паважае сталых людзей. Бывае так, што людзі самотныя, яны забытыя ўсімі. У некаторых пенсіянераў вельмі малыя пенсіі.

Апытаныя пенсіянеры скардзяцца, што ў Беларусі няма прыкладу добрых адносінаў да пенсіянераў, як у сацыяльна арыентаванай краіне. Больш таго, на ўзроўні кіраўніцтва дзяржавы разглядаецца пытанне падвышэння пенсійнага ўзросту.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце