Дзень народзінаў за кратамі
Сяргей Шаламіцкі і Зміцер Мікалаевіч – гэтыя берасцейскія палітвязні ў бліжэйшыя дні святкуюць свой дзень народзінаў. Праваабаронцы заклікаюць выкарыстоўваць кожную нагоду і дасылаць лісты і паштоўкі за краты.
Палітвязень Сяргей Шаламіцкі сустрэне 1 верасня ўжо свой другі дзень народзінаў запар за кратамі. Пакараны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Асуджаны за пінскую акцыю пратэсту 9 жніўня 2020 года. Даслаць свае віншаванні можна ў папраўчую калонію №3 у гарадскі пасёлак Віцьба віцебскай вобласці.
А 3 верасня свой дзень народзінаў адсвяткуе вайсковы пенсіянер Зміцер Мікалаевіч. Прызначана пакаранне ў выглядзе 12 гадоў пазбаўлення волі. Паколькі па версіі следства, „у верасні 2020 году кінуў тры „кактэйлі Молатава” на аўтамабільную стаянку ўнутраных войск”. Прылічваюць да спісу „тэрарыстаў”. Падтрымаць палітвязня можна даслаўшы ліст ці паштоўку ў СІЗА №7 у Берасце.
Беларускае Радыё Рацыя