Дзень Незалежнасці ў Бярозе



Праваабаронцы і грамадскія актывісты адзначылі Дзень Незалежнасці 27 ліпеня. Яны  далучыліся да пікета Аляксандра Кабанава ў людным месцы ля крамы “Еўраопт”. Актывісты не выкарыстоўвалі ніякіх лозунгаў, але стаялі пад бел-чырвона-белымі сцягамі і размаўлялі з тымі людзьмі, якія цікавіліся пікетам і сцягамі.

“Дзень Незалежнасці, які мае для гэтага гістарычныя падставы, – гэта свята душы для тых, хто прыйшоў на пікет,” – кажа праваабаронца Сяржук Русецкі.

– Чарговае абвяшчэнне незалежнасці нашай краіны. Яно на больш высокім, дзяржаўным узроўні, калі БССР ператварылася ў незалежную краіну.

Андрэй Леановіч:

– Гэта Дзень Незалежнасці, які быў прыняты 27 ліпеня 1990 года.

Пракурат Міхаіл Мікалаевіч:

– Людзі прызнаюць 27 ліпеня. Нават далёкія ад палітыкі здзіўлены, чаму ў нас Дзень Незалежнасці адзначаецца 3 ліпеня.

Гадзінны пікет прайшоў без эксцэсаў. Але не абышлося без спробаў зняць на відэа і сачэння з боку спецслужбаў.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза