Дзень палітвязня ў Беларусі: што адбываецца і як мы можам дапамагчы?
Правабааронцы «Вясны» разам з прадстаўнікамі Amnesty International напярэдадні Дня палітвязня 21-га траўня правялі анлайн-сустрэчу, каб паразмаўляць пра сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі, а таксама даведацца, як мы можам падтрымаць тых, хто знаходзіцца ў зняволенні.

Пра канкрэтныя крокі, што можна зрабіць, распавяла праваабаронца «Вясны» Наталля Сацункевіч:
– Я заўжды кажу пра тое, што вельмі важна распаўсюджваць інфармацыю. Людзі будуць бачыць, што 1500 палізняволеных – гэта не проста лічба, гэта людзі, гэта гісторыя, гэта жахлівае стаўленне. Людзі не проста сядзяць у турме, яны там губляюць здароўе і жыццё. У беларускіх турмах на сёння загінулі два палітзняволеных – Вітольд Ашурак і Мікалай Клімовіч. На жаль, у беларускіх турмах абыходжанне з людзьмі збудавана так, што гэта сапраўды вельмі вялікі ўдар і па фізічным, і па псіхалагічным здароўі. І ў шматлікіх выпадках – пагроза жыццю.
Адпаведна ўдзельнікі анлайн-сустрэчы Amnesty International заклікалі ўсіх беларусаў па свеце далучыцца 21-га траўня да адзначэння Дня палітвязняў у Беларусі. У Беластоку адпаведная акцыя пройдзе 21-га траўня а 15-й каля кансулята Беларусі.




Беларускае Радыё Рацыя
