Дзень Памяці ахвяр палітычных рэпрэсій у Курапатах
У Беларусі праходзяць жалобныя мерапрыемствы прымеркаваныя да васьмідзесятай гадавіны „чорнай ночы”. У гэтую ноч былі знішчаныя больш за сотню прадстаўнікоў беларускай інэлігенцыі, культуры, шматлікія літаратары. Ва ўрочышчы Курапаты актывісты зачыталі прозвішчы больш як пяці тысяч ахвяр палітычных рэпрэсій.
Кажа каардынатар ініцыятывы „За ўратаванне мемарыяла Курапаты” Ганна Шапуцька:
— Гэта страшна, у гэта немагчыма паверыць, што ў мірны час людзей забівалі тысячамі тысяч. Катавалі мільёнамі. Вельмі хацелася б, каб больш гэты жах не паўтарыўся і таму, канешне, вельмі хацелася б дагрукацца да кожнага беларуса, да кожнага сэрца. Людзі, трэба ведаць. Запытвайце ў сваіх родных, у сваіх бабуль, дзядуль. Нясіце гэта сваім дзецям, сваім унукам.
У памяць аб закатаваных сталіністамі беларусах актывісты запалілі больш за 400 знічак ля крыжоў ды сцяжынак.
Рэпартаж слухайце ў далучаным файле:
Алена Вільтоўская, Беларускае Радыё Рацыя, Менск