Дзень памяці ахвяр нацызму і сталінізму
23 жніўня – агульнаеўрапейскі дзень памяці ахвяр нацызму і сталінізму. Беларуская дыяспара Кіева разам з украінскімі актывістамі ўшануюць памяць ахвяраў у Бабіным Яры.
Больш падрабязна распавядзе наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.
– Ініцыятыва ўшанавання памяці ахвяраў нацызму і сталінізму належыць Руху Салідарнасці “Разам”. Пра акцыю расказвае беларускі палітэмігрант Вячаслаў Сіўчык, старшыня гэтага руху: “У Кіеве адбудзецца ўшанаванне памяці ахвяр гэтых таталітарных рэжымаў. Спачатку мы наведаем Быкіўню, а потым у Бабіным Яры, каля крыжа АУН-аўцам, адбудзецца ўшанаванне тых ахвяраў, якая панесла братняя нам украінская нацыя. Натуральна, будзем гаварыць і пра Беларусь”, – зазначыў Вячаслаў Сіўчык.
Агульнаеўрапейскі дзень памяці ахвяр нацызму і сталінізму адзначаецца ў дзень падпісання пакта Молатава-Рыбентропа.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя