Дзень Перамогі па-гарадзенску



У Гародні адзначэнне дзяржаўнага свята Дзень Перамогі вырашылі правесці без масавага збору людзей.

Гэтым разам гарадскія ўлады вырашылі не ладзіць канцэрт, не будзе параду, салюта і масавых гулянняў у сувязі з сітуацыяй, звязанай з каронавірусам. Аднак праграму дзяржаўных святкаваннях усё ж такі вырашылі расцягнуць на некалькі дзён і адзначэнне свята распачнецца ўжо 7 траўня, калі дадому, дзе жывуць ветэраны, прыедзе вайсковы аркестр. Кожны з ветранаў атрымае невялічкі падарунак ад гораду.

А 8 траўня гарадскія ўлады вырашылі ўшанаваць загінулых жаўнераў Другой сусветнай ускладаннем кветак да пахаванняў на гарадзенскім кургане славы, на вуліцы Грандзіцкай і ў іншых частках гораду.

Улады Гародні прапануюць не рабіць вялікіх сходаў на гэтае дзяржаўнае свята, якое адзначаюць у Беларусі 9 траўня, а ўся Еўропа адзначае 8-га.  

Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя,  Гародня