Дзень Перамогі ў Берасці



З шэсця калоны ад праспекта Машэрава ў Берасцейскую крэпасць пад гукі духавога аркестра пачаліся ў Берасці 9 траўня мерапрыемствы з нагоды Дня Перамогі.

У калоне ішлі больш за тысячу чалавек. Таксама ў шэсці неслі партрэты сваіх родных-франтавікоў удзельнікі акцыі «Несмяротны полк».

У крэпасці ўрачыстасці адбыліся на плошчы цырыманіялаў. Яны пачаліся з ускладання вянкоў і кветак да некропаля, Вечнага агню і хвіліны маўчання. Перад ветэранамі выступіў старшыня Берасцейскага аблвыканкама Анатоль Ліс.

Завяршыўся мітынг урачыстым праходжаннем войскаў Берасцейскага гарнізона.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя. Фота Хлябца Максіма