Дзень Перамогі ў Бярозе
Дзень Перамогі ў Бярозе прайшоў стандартна. Пачаўся з урачыстага мітынгу, прадоўжыўся парадам ваенаслужачых і ўдзельнікаў “Несмяротнага палка”, закамуфляванага пад акцыю “Беларусь памятае”. Саміх ветэранаў Бярозы было толькі двое з 13. Затым на плошчы адбыўся вялікі канцэрт самадзейнасці. Сабралася шмат людзей, многія трымалі ў руках партрэты сваіх сваякоў – удзельнікаў вайны.
Кажуць жыхары Бярозы:
– Транспарант неслі “Несмяротны полк” уперадзе. Мерапрыемства называецца “Беларусь памятае”.
– Мой бацька быў начальнікам санітарнага поезда. Ён вывозіў параненых з фронта. На станцыі Лунінец перагарадзілі каляіну немцы.
РР: А бацька ваш загінуў?
– Застрэлілі ў гэты дзень.
Жыхар Бярозы: Собаль Мікалай Міхайлавіч. Быў узнагароджаны трэцяй і другай ступені ордэнам Чырвонай зоркі і медалём “За адвагу”.
Акцыя “Несмяротны полк” была арганізавана ідэалагічным аддзелам райвыканкама гадоў 4-5 таму з 40 здымкаў. Сёння “Несмяротны полк” ужо складаўся са 140 здымкаў, якія прынеслі самі ўдзельнікі. Назіраліся георгіеўскія стужкі на адзенні, расейскія лозунгі на фоне георгіеўскіх стужак, а ў адной з дзяўчын з расейскім знакам да Дня перамогі на пілотцы красаваўся надпіс: русская армия всех сільней!
Усяго ў Бярозаўскім раёне пражывае 131 ветэран Другой сусветнай вайны.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя