Дзень Польшчы ў Менску



У Верхнім горадзе прайшоў фэст, прысвечаны 100-годдзю аднаўлення незалежнасці Рэчы Паспалітай. Гаворыць вядучы свята Усевалад Сцебурака.

У Менску некалькі гадоў ужо адбываюцца па выходных у Верхнім горадзе дні нацыянальных культур. Дзень Польшчы, нашай блізкай суседкі, калі я не памыляюся, адбываецца менавіта ў такім маштабе і такім фармаце ўпершыню. Увесь дзень на пляцоўцы Верхняга горада ад 13-й гадзіны і да 23-й трывае свята. Кулінарныя пляцоўкі, адукацыйныя, спартовыя, розныя зоны актыўнасці для дзетак і для дарослых. І галоўная сцэна, на якой адбываюцца музычныя выступы, куды выходзяць адмыслова запрошаныя госці, спікеры.

Нават залева не сапсавала свята, яна прыпала на так званы “час цішы”, калі гучныя мерапрыемствы на плошчы Незалежнасці прыпыняюцца, каб не перашкаджаць вернікам падчас набажэнства.

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара і Васіля Кроквы