Дзень працы ці салідарнасці працоўных?



Святкаваць Дзень працы ці адзначаць Міжнародны дзень салідарнасці працоўных?

Старшыня кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук лічыць, што ў гэты дзень працоўным трэба ўзгадаць свае правы і абараняць іх нават нягледзячы на складаныя ўмовы, у якіх дзейнічаюць незалежныя прафсаюзы:

– Мы не лічым гэта Святам працы, гэта насамрэч ніякага дачынення да свята наагул не мае, тым больш працы, гэта завядзёнка яшчэ з савецкіх часоў. Мы лічым гэта Днём міжнароднай салідарнасці працоўных. Мы ведаем гісторыю ўзнікнення гэтага дня, які адпакутаваны міжнародным рабочым рухам. Шчодра пралілася кроў працоўных, яшчэ пачынаючы з расстрэлу ў Чыкага напрыканцы 19-га стагоддзя.

Гісторыя свята бярэ пачатак у 1886 годзе, калі амерыканскія рабочыя арганізавалі забастоўку, высунуўшы патрабаванне скараціць працоўны дзень з 15 да 8 гадзін. Праз тры гады на кангрэсе ў Парыжы 1 траўня было зацверджана Сусветным днём салідарнасці працоўных.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя