Дзень роднай мовы на Лідчыне
Грамадскія актывісты і вучні школ Бярозаўкі далучыліся да напісання агульнанацыянальнай дыктоўкі. Такім чынам яны адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы.
Дыктоўка традыцыйна адбылася ў гарадской бібліятэцы. І сабрала беразаўчан ужо сёмы год запар.
Акрамя Бярозаўкі да агульнанацыянальнай дыктоўкі далучаюцца так сама жыхары Ліды і Лідскага раёна, адзначыў сябра рады Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны, Станіслаў Суднік.
– Заўтра будзе дыктоўка ў Лідскай цэнтральнай бібліятэцы, на тым тыдні будуць ісці дыктоўкі ў Лідскім каледжы. Сёлета дзень роднай мовы на Лідчыне адзначаецца даволі шырока.
На Лідчыне вырашана пісаць агульнанацыянальную дыктоўку па тэксце прадмовы да зборніка “Дудка беларуская” Францішка Багушэвіча. 175 годдзе з дня нараджэння якога будзе адзначацца ў сакавіку.
Беларускае Радыё Рацыя