Дзень свабоды прэсы: ад Дня друку – да свабоды выказванняў
У Сусветны дзень свабоды прэсы, які адзначаецца трэцяга траўня, гарадзенцы выказалі сваё меркаванне, што для іх значаць свабодныя СМІ.
– Сусветны дзень свабоды прэсы я памятаю яшчэ з дзяцінства. Ён тады называўся “День печати”. Я вельмі рады, што цяпер ён называецца так, як павінен называцца. Я вельмі рады, што ён адзначаецца. Прэса – гэта важна, гэта навіны, гэта тое, пра што людзі павінны ведаць. Я вазьму сабе вось гэту кіпачку газетак і абавязкова раздам сваім суседзям.
– Для Беларусі гэта напэўна важная дата. Што сёння робіцца з нашымі незалежнымі сродкамі масавай інфармацыі. Журналістаў, якія, насамрэч, ні ў чым не вінаватыя, пераследуюць.
– Дзень свабоды прэсы – гэта перадусім дзень свабоднага меркавння і выказванняў. У сённяшняй Беларусі трэба свабоду пашыраць, каб людзі маглі выказвацца свабодна і вольна.
У гэты дзень незалежная журналісцкая супольнасць Беларусі, у прыватнасці прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі журналістаў, прынялі ўдзел у выставе “СМІ ў Беларусі”, а па гарадах Беларусі раздавалася незалежнае выданне “Народная Воля”.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня