Дзень Святога Валянціна – неафіцыйнае міжнароднае свята ўсіх закаханых



На календары Дзень Святога Валянціна – неафіцыйнае міжнароднае свята ўсіх закаханых.

У Беларусі, у апошнія гады, праваслаўная царква ўсё актыўней заклікае жыхароў краіны не адзначаць 14 лютага, матывуючы тым, што гэта свята не беларускай традыцыі.

Наш карэспандэнт пацікавіўся ў жыхароў Пінска ці святкуюць яны Валянцінаў дзень:

– Я дакладна – не, а ў школе – так, напэўна, у іх там мерапрыемства. Рыхтуемся загадзя. Валянцінкі ўсялякія, сувеніры. Настрой у нас такі – сустрэць і адсвяткаваць.

– Жонку павіншаваў. Не ведаю, не прыдумаў яшчэ, можа, будзе сюрпрыз, і ў апошні момант штосьці прыйдзе ў галаву і будзе цікава.

– Падарую сваёй палавінцы кветкі і цукеркі.

– Хутчэй за ўсё адсвяткую ў клубе са сваёй дзяўчынай.

– Мы ніколі не святкавалі. Галоўнае, каб кахалі і паважалі адно аднаго, толькі тады ўсё будзе добра.

Свята з’явілася ў гонар Святара Валянціна, якога 14 лютага 269 года забілі па загаду рымскага імператара Клаўдзія II за прапаведніцкую дзейнасць сярод моладзі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота:  tv.ua