Дзень святой Троіцы або Пяцідзясятніца



Сёння ў праваслаўных Дзень святой Троіцы або Пяцідзясятніца. На пінскім Палессі захавалася старадаўняя традыцыя ваджэння куста. Дагэтуль у шэрагу палескіх вёсак самую прыкметную дзяўчыну ўпрыгожваюць лісцем і кветкамі, і яна разам з пераапранутымі сяброўкамі ходзяць з дому ў дом з пажаданнямі гаспадарам дабрабыту.

Фота: okcbrest.by

Краязнаўца, экскурсавод Таццяна Хвагіна гаворыць, што гэта гарманічнае спалучэнне паганства і хрысціянства:

Народ, які ўспрыняў хрысціянства ў дадатак да сваіх язычніцкіх вераванняў, цудоўна спалучыў. І вось, напэўна, гэта некаторая такая адарванасць ад цывілізацыі спрыяла таму, што тое, што спалучылася ад стагоддзя да стагоддзя, ад пакалення да пакалення, перадавалася. Бо жылі архаічнымі сем’ямі, па свеце не блукалі з торбамі. Паляшук усё ўбірае ў сябе.

Дарэчы, абрад ваджэння куста, які праводзяць у вёсцы Лобча Лунінецкага раёна, мае статус элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя