Дзень Усіх Святых у Бярозе



У Бярозе на старых могілках каля кляштара адбылася святая імша ў гонар Усіх Святых. Сабралася шмат вернікаў. Імшу ўзначальваў ксёндз Дзяніс Крываносаў, вікарый парафіі Найсвяцейшай Тройцы. Па словах пробашча парафіі ксяндза Уладзіміра Буклярэвіча, Дзень Усіх Святых – гэта не памінавенне памерлых:

–     Урачыстасць Усіх Святых не з’яўляецца, як часта думаюць, святам памерлых. У гэты дзень касцёл радуецца з таго, што многія з памерлых ужо заслужылі збаўленне прабываць з Богам у небе. У адрозненне ад гэтай урачыстасці, на другі дзень, 2 лістапада, успамінаюць усіх памерлых.

Пасля імшы вернікі наведалі месцы пахаванняў сваіх родных. Ксёндз Дзяніс  асвяціў магілы. Такім чынам, відаць, што людзі шануюць памяць сваіх продкаў.

–     Гэта вялікае свята. Гэта сустрэча з Усімі Святымі, якіх я заўсёды прашу ў малітвах дапамагчы маім дзецям, унукам.

–     Маліцца за сваіх блізкіх, памерлых. Праслаўляць іх.

–     Маіх трое дзяцей тут, свёкар і мужык – уся сям’я.

Сёння, 2 лістапада, адзначаецца Дзень памінання памерлых.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза