Дзень Волі на Крапівенскім полі



Поле гістарычнай Бітвы пад Воршай даўно стала сімвалам беларускай моцы і незалежнасці.

Таму раніцай 25 сакавіка невядомыя патрыёты ўсталявалі тут бел-чырвона-белы сцяг. Ён лунае побач з каменем-помнікам, якім ушанавана памяць палеглых ваяроў, – на высокім беразе ў сутоку Дняпра і Крапівенкі.

На Крапівенскім полі некалькі праходзіў вядомы бардаўскі фэст «Аршанская бітва», які з цягам часу змяніў фармат пад ціскам рэпрэсій з боку мясцовых уладаў і міліцыі. Але некалькі разоў на год неабыякавыя людзі абавязкова наведваюць гэтае месца, каб натхніцца ваярскім прыкладам сваіх папярэднікаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Ворша