Дзень Волі ў Баранавічах
У Баранавічах дэмакратычная супольнасць адзначыла 100-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі. З 12-й да 16-й гадзіны ў цэнтры горада ў Маладым парку прайшоў фэст.
З 15 да 18 гадзін імпрэзы ладзіліся ў школе мастацтваў. Святы былі нешматлюдныя, але звярталі на сябе ўвагу гараджан бел-чырвона-белай сімволікай, песнямі і прамовамі.
Выступілі гісторыкі Ігар Мельнікаў і Анатоль Сідарэвіч, а Алег Панамароў правёў віктарыну.
Гісторык Ігар Мельнікаў:
– 100 год БНР павінна аб’ядноўваць нас.
Старшыня Баранавіцкага арганізацыі Таварыства беларускай мовы Мікалай Падгайскі:
– Я вельмі задаволены. Музыка і гісторыя, і вось гэтыя столікі, за якімі гандлююць цікавосткамі – гэта проста супер.
Баранавіцкі каардынатар Руху „За Свабоду” Уладзімір Гундар:
– Свята цудоўнае, надвор’е цудоўнае, людзі прыйшлі.
– Першая цэгла са сцяны выпала. Будзем спадзявацца, што ў нашай дзяржавы з’явяцца сапраўдныя гістарычныя сімвалы, а мы станем свабодным і дэмакратычным народам.
Арганізатары імпрэзы спадзяюцца, што рух у асэнсаванні сапраўднай незалежнасці і ідэнтычнасці не спыніцца.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя